пятница, 4 января 2013 г.

Без падарункаў які Новы год?!


 Ці лёгка быць Дзедам Марозам? Мабыць, не, бо паспрабуй выканаць столькі жаданняў, развезці столькі падарункаў. А ці прыемна радаваць гэтымі падарункамі дзяцей? Безумоўна, так. Напэўна, па гэтых прычынах у пераднавагоднія дні многія дарослыя з радасцю пакідаюць на некаторы час свае важныя, але не заўсёды цікавыя справы і займаюцца справай не менш важнай і пры гэтым вельмі вясёлай і кранальнай: дапамагаючы казачнаму Дзеду, раздаюць дзецям навагоднія падарункі, віншуюць іх са святам. Так у краіне праходзіць акцыя “Нашы дзеці”.
Традыцыйна адрасамі першых пераднавагодніх візітаў старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта Юрыя Дымшы сталі сацыяльна-педагагічны цэнтр у Калацічах і аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.





У Калаціцкі сацыяльны прытулак гэтыя 13 хлопчыкаў і дзяўчынак трапілі ў розны час з розных сем’яў, але ў гэты дзень усе з аднолькавым нецярпеннем чакалі да сябе гасцей і аднолькава радасна прымалі ад іх і разглядалі падарункі. Ад раённага выканаўчага камітэта дзеці атрымалі салодкія падарункі, а прытулку была падорана СВЧ-печ. Пастаянныя спонсары і сябры ўстановы таксама прыйшлі не з пустымі рукамі: без падарункаў жа не прыйдзе Новы год! Ад праўлення Глускага райпо ў падарунак – швейная машынка, ад “Рамбуда” – пральная машына, ад эксперыментальнай базы “Глуск” – цэлая каробка цацак, а ад мясцовага сельскага выканаўчага камітэта ўстанова атрымала канцылярскія прылады. Малых, зразумела, у гэты момант больш цікавілі цацкі і ласункі ў прыгожых картонках, але галоўнае, чаго хочацца гэтым дзецям, – вярнуцца ў свае сем’і. Вось бы сапраўдны Дзед Мароз выканаў і гэта іх жаданне!

Заўсёды разам, заўсёды дружна, заўсёды весела праводзяць Новы год у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання. Гэтыя ўстановы таксама пад самай пільнай увагай мясцовай улады. Таму і тут, каб свята было яшчэ больш цікавым і радасным, кіраўнік раёна Юрый Дымша разам са сваім намеснікам Людмілай Клыга падарылі больш за 50 набораў салодкіх пачастункаў, пры гэтым кожнаму ўдзельніку былі пажаданні здароўя, шчасця, радасці – і ад прадстаўнікоў раённай улады, і ад спонсараў: ААТ “Глускія Бытпаслугі” і УКП “Жылкамгас”. А каб парадаваліся і самі дарослыя, выхаванцы ўстаноў таксама зрабілі для іх падарункі, прычым сваімі рукамі. У гэтым дарослыя і дзеці вельмі падобныя, бо колькі б нам ні было гадоў, а падарункі прымаць аднолькава прыемна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий