пятница, 4 января 2013 г.

У Глуску ўшанавалі ахвяраў гета


Сёньня непадалёк ад райцэнтру Глуск адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў памяць пра забітых падчас Другой ўсясьветнай вайны габрэяў.

У сьнежні 1941 году на Мыслачанскай гары былі расстраляныя амаль тры тысяч зьняволеных глускага гета.

Сродкі на памятны знак зьбіралі талакой. Адзін з апошніх глускіх габрэяў Навум Сандамірскі сказаў:

"З габрэяў у Глуску засталася толькі мая сям’я. Чатыры чалавекі. І я вырашыў, што варта нешта пакінуць у памяць пра глускіх габрэяў. Цягам году мы зьбіралі грошы. Гэта ахвяраваньні нашых землякоў, якія жывуць у Ізраілі, Злучаных Штатах Амэрыкі, Нямеччыне, у Расеі. Адкрыць помнік хацелі яшчэ зімой. Але цяжка было тады ўпарадкаваць тэрыторыю, ды й грошай не хапала”, зазначыў Навум Сандамірскі.

Без падарункаў які Новы год?!


 Ці лёгка быць Дзедам Марозам? Мабыць, не, бо паспрабуй выканаць столькі жаданняў, развезці столькі падарункаў. А ці прыемна радаваць гэтымі падарункамі дзяцей? Безумоўна, так. Напэўна, па гэтых прычынах у пераднавагоднія дні многія дарослыя з радасцю пакідаюць на некаторы час свае важныя, але не заўсёды цікавыя справы і займаюцца справай не менш важнай і пры гэтым вельмі вясёлай і кранальнай: дапамагаючы казачнаму Дзеду, раздаюць дзецям навагоднія падарункі, віншуюць іх са святам. Так у краіне праходзіць акцыя “Нашы дзеці”.
Традыцыйна адрасамі першых пераднавагодніх візітаў старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта Юрыя Дымшы сталі сацыяльна-педагагічны цэнтр у Калацічах і аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.